Фінальная версія беларусізацыі Герояў 2 і пачатак працы на Героямі 8

Дашліфавалі-дапаліравалі беларусізацыю Герояў 2 — перакладзена ўсё, акрамя рэдактара мап (проста не браліся за яго) і кампаній (адсутнічае тэхнічная магчымасць). Мала таго — яна запампавана на github і трапіць у наступную (1.1.13) афіцыйную зборку fheroes2, таму недзе пад Новы год беларусізацыя будзе даступная кожнаму ахвочаму прама «з каробкі». А пакуль яе можна спампаваць тут.

Абнавілі беларусізацыі Герояў 3, ERA3 і HoTA — яны таксама даступныя ў раздзеле «Спампаваць».

Узяліся за пераклад дэманстрацыйнай версіі Heroes of Might and Magic: Olden Era, каб на момант афіцыйнага выхаду гульні, які мусіць адбыцца ў 1-м квартале 2026, быць максімальна падрыхтаванымі і забяспечыць беларусізацыю поўнай версіі гульні як мага хутчэй.
А ў якасці доказу, што мы не хлусім :-), вось вам скрыншоцік.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *