Паколькі актуальныя версіі нашых лакалізацый яшчэ не з’яўляюцца завершанымі і канчатковымі, мы будзем вельмі радыя, калі вы апрабуеце бягучыя вынікі нашай працы і выкажаце свае заўвагі і прапановы, звязаўшыся з намі праз Telegram або электронную пошту. Любая канструктыўная крытыка вітаецца і прымаецца.
Пакуль мы не браліся за беларусізацыю Герояў 2 (HoMM2), аднак гэтая гульня ўжо часткова беларусізавана ў рамках праекта fheroes2.
На цяперашні момант у нашай беларусізацыі Герояў мяча і магіі 3 (Heroes of Might and Magic III) перакладзена амаль усё неабходнае для гульні (меню, дыялогі, назвы і апісанні істот, будынкаў, артэфактаў, чараў, уменняў і г. д.), у тым ліку графічныя элементы інтэрфейсу. Неперакладзенымі застаюцца сюжэтныя кампаніі дапаўнення “Подых смерці” і ўсе паасобныя сцэнарыі, над перакладам якіх рупліва працуюць нашы калегі па цэху łokar і якія неўзабаве будуць гатовыя.
Дзе спампаваць і як усталяваць?
усталюйце гульню Heroes of Might and Magic III: Shadow of Death (Подых смерці) або Complete (Поўны збор), мова арыгінальнай гульні значэння не мае. Калі ў вас няма гэтай гульні, купіць яе можна праз платформы лічбавай дыстрыбуцыі GOG (недаступна з Беларусі без VPN), Epic Games Store (недаступна з Беларусі без VPN) або Ubisoft Store.
спампуйце і ўсталюйце Heroes 3 HD Mod. Калі ў вас ужо быў усталяваны Heroes 3 HD Mod, рэкамендуем абнавіць яго да найноўшай версіі.
спампуйце файлы нашай беларусізацыі і скапіруйце папку _HD3_Data у папку, куды вы раней усталявалі гульню, замяніўшы ўжо існуючыя там файлы.
спампуйце сюжэтныя кампаніі, перакладзеныя на беларускую мову суполкай łokar, і скапіруйце папку _HD3_Data у папку з гульнёй.
запусціце лаўнчар Heroes 3 HD Mod, дзе
выберыце мову «Беларуская».
націсніце «Падключыць», выберыце Belarusization_HoMM3 і націсніце кнопку «Добра»
калі хочаце бачыць апісанні падзей на мапе прыгод (пры знаходжанні артэфактаў, уваходжанні ў розныя мясціны і г.д.) перайдзіце на ўкладку «Дадатковыя налады» і змяніце значэнне параметра UI.AdvMgr.SkipMapMsgs на 0.
Гатова!
Чаму нешта перакладзена іменна так, а не іначай?
Па магчымасці, усе моманты, якія выклікаюць цяжкасці ў разуменні і патрабуюць тлумачэння, апісаны ў нашым рабочым дакуменце. Паколькі праца над лакалізацыяй не перапыняецца ані на хвіліну 🙂 , змяненні і дапаўненні у ім могуць з’яўляецца некалькі разоў на дзень. Гэты дакумент адкрыты для каментавання, таму вы заўсёды можаце пакінуць свае заўвагі і прапановы там або звязацца з намі праз Telegram або электронную пошту.
Наша беларусізацыя Horn of the AbyssНЕ з’яўляецца афіцыйнай, мы і НЕ плануем рабіць яе афіцыйнай у будучыні, паколькі над ёй ужо працуе іншая каманда лакалізатараў. Як толькі афіцыйная беларусізацыя з’явіцца ў Сеціве, мы адразу ж апублікуем спасылку на яе. А пакуль што прапануем вам беларусізацыю-«заглушку», у якой усе арыгінальныя тэксты з Герояў 3 перакладзены намі, а ўсе новаўвядзенні, якія з’явіліся ў HoTA, застаюцца на мове арыгіналу (неперакладзенымі).
Дзе спампаваць і як усталяваць?
усталюйце гульню Heroes of Might and Magic III: Shadow of Death (Подых смерці) або Complete (Поўны збор), мова арыгінальнай гульні значэння не мае. Калі ў вас няма гэтай гульні, купіць яе можна праз платформы лічбавай дыстрыбуцыі GOG (недаступна з Беларусі без VPN), Epic Games Store (недаступна з Беларусі без VPN) або Ubisoft Store.
спампуйце і ўсталюйце Horn of the Abyss. Калі ў вас ужо была ўсталявана HoTA, рэкамендуем абнавіць яе да найноўшай версіі.
спампуйце файлы нашай беларусізацыі і скапіруйце папку _HD3_Data у папку, куды вы раней усталявалі гульню, замяніўшы ўжо існуючыя там файлы.
спампуйце дадатковае змесціва, неабходнае для беларусізацыі, і скапіруйце папку Temp у папку з гульнёй.
запусціце файл Усталяваць беларусізацыю ў HoTA.cmd, які зараз знаходзіцца ў папцы Temp – гэта інтэгруе файлы беларусізацыі ў гульню і выдаліць больш непатрэбныя файлы.
запусціце лаўнчар HoTA і выберыце мову «Беларуская».
Гатова!
Пакуль мы не браліся за беларусізацыю так званых Герояў 3,5 (HoMM3½) – мадыфікацыі In the Wake of Gods (WoG)/ERA III, але плануем прыступіць да яе, як толькі завершым працу над перакладам класічных Герояў 3.
Пакуль мы не браліся за беларусізацыю Герояў 5 (HoMM5), бо сёння для гэтай гульні ўжо існуе некалькі беларускіх лакалізацый рознай ступені якасці і завершанасці:
Увосень 2006 з’явілася беларусізацыя, якую на аснове афіцыйнай рускай лакалізацыі стварыў Алег Азароўскі, стваральнік руска-беларуска-рускага машыннага перакладчыка Belazar. На беларускую мову перакладзены ўсе тэксты, якія сустракаюцца ў гульні: меню, дыялогі, назвы істот і прадметаў, аднакарыстальніцкія і шматкарыстальніцкія сцэнарыі, субцітры, падказкі. Гэтую беларусізацыю можна ўсталяваць толькі на арыгінальную гульню (без усталяваных дапаўненняў Hammers of Fate або Tribes of the East).
З лютага 2022 існуе аматарскі беларускі пераклад для дапаўнення Tribes of the East, створаны (як можна меркаваць, таксама на аснове рускай лакалізацыі) тэлеграм-суполкай «Гульні на беларускай».