Спампаваць

Паколькі актуальныя версіі нашых лакалізацый яшчэ не з’яўляюцца завершанымі і канчатковымі, мы будзем вельмі радыя, калі вы апрабуеце бягучыя вынікі нашай працы і выкажаце свае заўвагі і прапановы, звязаўшыся з намі праз Telegram або электронную пошту. Любая канструктыўная крытыка вітаецца і прымаецца.

Героі мяча і магіі 2

На цяперашні момант мы працуем над беларусізацыяй гульні Героі мяча і магіі 2 (HoMM2).

Героі мяча і магіі 3

На цяперашні момант у нашай беларусізацыі Герояў мяча і магіі 3 (Heroes of Might and Magic III) перакладзена ўсё неабходнае для гульні (меню, дыялогі, назвы і апісанні істот, будынкаў, артэфактаў, чараў, уменняў і г. д.), у тым ліку графічныя элементы інтэрфейсу. Таксама збеларусізаваны ўсе сюжэтныя кампаніі як асноўнай гульні (“Адраджэнне Эрафіі“), так і двух дапаўненняў (“Клінок Армагедону” і “Подых смерці“) – над іх перакладам рупліва працавалі нашы калегі па цэху łokar.

Horn of the Abyss (HoTA)

Наша беларусізацыя Horn of the Abyss НЕ з’яўляецца афіцыйнай, мы і НЕ плануем рабіць яе афіцыйнай у будучыні, паколькі над ёй ужо працуе іншая каманда лакалізатараў.
Як толькі афіцыйная беларусізацыя з’явіцца ў Сеціве, мы адразу ж апублікуем спасылку на яе. А пакуль прапануем вам беларусізацыю-«заглушку», у якой усе арыгінальныя тэксты з Герояў 3 перакладзены намі, а ўсе новаўвядзенні, якія з’явіліся ў HoTA, застаюцца на мове арыгіналу (неперакладзенымі).

In the Wake of Gods (такcама Героі 3,5 (HoMM3½), скарочана WoG; рус. «Во имя богов») — неафіцыйная глабальная мадыфікацыя Герояў мяча і магіі 3. Хоць з лютага 2006 праект не развіваецца, эстафету падхапіла ERA 3 — платформа для стварэння мадыфікацый на WoG.

Пакуль прапануем вам беларусізацыі-«заглушкі», у якіх усе арыгінальныя тэксты з Герояў 3 перакладзены намі, а ўсе новаўвядзенні, якія з’явіліся ў Герояў 3,5 (HoMM3½), застаюцца на мове арыгіналу (неперакладзенымі).

Лагатып гульні «Героі мяча і магіі 5»

Пакуль мы не браліся за беларусізацыю Герояў 5 (HoMM5), бо сёння для гэтай гульні ўжо існуе некалькі беларускіх лакалізацый рознай ступені якасці і завершанасці:

  • Увосень 2006 з’явілася беларусізацыя, якую на аснове афіцыйнай рускай лакалізацыі стварыў Алег Азароўскі, стваральнік руска-беларуска-рускага машыннага перакладчыка Belazar.
    На беларускую мову перакладзены ўсе тэксты, якія сустракаюцца ў гульні: меню, дыялогі, назвы істот і прадметаў, аднакарыстальніцкія і шматкарыстальніцкія сцэнарыі, субцітры, падказкі. Гэтую беларусізацыю можна ўсталяваць толькі на арыгінальную гульню (без усталяваных дапаўненняў Hammers of Fate або Tribes of the East).
  • З лютага 2022 існуе аматарскі беларускі пераклад для дапаўнення Tribes of the East, створаны (як можна меркаваць, таксама на аснове рускай лакалізацыі) тэлеграм-суполкай «Гульні на беларускай».
Героі мяча і магіі 8

Пакуль мы не браліся за беларусізацыю Герояў 8 (HoMM8), але неадкладна прыступім да яе, як толькі ўлетку 2025 гульня з’явіцца ў раннім доступе.