Учора мы прадставілі абнаўленне нашага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — дадалі новыя раздзелы, дапоўнілі старыя, адрэагавалі практычна на ўсе прысланыя нам заўвагі, крыху паправілі раней апублікаваны лісток персанажа для D&D5 і дадалі збеларусізаваны лісток персанажа для D&D2024.
Чаму абнаўленне апублікавалі ўчора, а пішам пра гэта толькі сёння? Усё вельмі проста: мы забыліся, зноў :-). Чаму «зноў»? А таму што ў лютым мы таксама забыліся апублікаваць тут навіну пра выхаду першай публічнай версіі «Дапаможніка» :-D.

