Весткі ад нашых таварышаў з «гераічнага» фронту

Нарэшце, пасля паўгода працы, стрымер-каточак ShagraeL_BY прадстаўляе раннюю версію свайго беларускага перакладу Heroes of Might and Magic IV (HoMM4)!

Бягучая версія (0.6.5) беларусізацыі змяшчае пераклад інтэрфейсу гульні, шасці кампаній асноўнай гульні, навучальнага сцэнара, рэдактара мап і wrapper-а (праграмы, якая дазваляе дастасоўваць гульню 2002 года да сучасных манітораў вялікай раздзяляльнасці), а таксама частковую агучку (застаўкі і прамовы перад сцэнарамі чатырох кампаній). Паступова беларусізацыя будзе паступова ўдасканальвацца і абнаўляцца: выяўленыя памылкі будуць папраўляцца, а яшчэ неперакладзенае — даперакладацца.

Спампоўвайце актуальную версію беларусізацыі HoMM4, а таксама сачыце за навінамі і абнаўленнямі ў Telegram-канале ShagraeL_BY.

Гуляйце ў беларускіх Герояў, як мы!
Гуляйце ў беларускіх Герояў з намі!
Гуляйце ў беларускіх Герояў лепей за нас!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *